Skip to main content

У Смаргоні адсвяткавалі дзень нараджэння араторыя

sdb aratoryj 2Салезіянская сям’я Смаргоні ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабралася разам, каб узнесці свае малітвы да Марыі і адсвяткаваць 177-ы дзень нараджэння араторыя.

Менавіта 177 гадоў таму ў гэты дзень у Турыне (Італія) нарадзіўся першы салезіянскі араторый.

Сустрэча распачалася урачыстай св. Імшой, якую адправіў кс. Уладзіслаў Сурвіла. Падчас казання святар адзначыў, што кожны з нас пакліканы ісці за Хрыстом па прыкладзе Марыі.

sdb aratoryj 1

Працяг святкавання адбыўся ў араторыі. Моладзь была падзелена на творчыя групы, кожная з якіх павінна была падрыхтаваць нешта цікавае, каб павіншаваць араторый з днём нараджэння. Сярод падрыхтаваных віншаванняў былі спевы, гульні і танцы, падарункі і сцэнкі, відэа і папуры, і нават ода, прысвечаная араторыю. Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі сабраліся разам у "Марыйнае кола", каб памаліцца "Вітай, Марыя", як 177 гадоў таму ўчыніў гэта святы Ян Боско разам з першым хлопцам араторыя Барталамео Гарэллі.

Паводле sdb.by