Skip to main content

Рэдакцыя дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” выпусціла каляндар на 2019 год

kaliandarУ календары акрэслены ўрачыстасці, успаміны святых, асаблівыя перыяды літургічнага года і дыяцэзіяльныя святы. На кожны дзень пазначаны імяніны.

Каляндар у А3-фармаце, двухбаковы. На адным з бакоўвыява дыяцэзіяльнага санктуарыя Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, змешчаная з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення санктуарыя і 210-годдзя пабудовы святыні, якія прыпадаюць на 2019 год.

На другім баку выява дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Шкаплернай, які ў наступным годзе будзе святкаваць 5-годдзе з часу ўзвядзення ў ранг санктуарыя і 255-годдзе з часу пабудовы святыні.

Каляндар выдадзены ў дзвюх версіях: на беларускай і польскай мовах. Набыць яго можна ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў курыяльнай краме па адрасе: Гродна, вул. К. Маркса, 4.

JM