Skip to main content

“Андрэйкі” ў лідскай Фары: “Колер настрою – чорна-белы!”

andrejki lida 11Суботнім вечарам 1 снежня моладь з парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе сустрэлася разам, каб адсвяткаваць Андрэйкі перад Адвэнтам.

Сустрэча пачалася ў парафіяльнай святыні з канферэнцыі на тэму “Адвэнт – час падрыхтоўкі, час навяртання, час радаснага чакання!”. Пасля супольнага разважання і пастановаў сабраныя вырашылі плённа перажываць час актыўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.

Потым у парафіяльным доме ўсіх чакала цікавая вечарына ў чорна-белым стылі.

Хлопцы і дзяўчаты пад кіраўніцтвам вядучых праз смех, гульні, забавы, танцы і спеў паспрабавалі аддзяліць чорнае ад белага, каб перамагчы штодзённыя шэрыя клопаты з дапамогаю Хрыста, Святла свету, чыйго прыйсця чакаюць асабліва ў час Адвэнту.

Кс. Станіслаў Краўчанка