Skip to main content

Фотафакт: гурт "OPEN" выступіў у гродзенскім хоспісе

hospis open 7

У мінулую суботу музычны гурт “OPEN”, які дзейнічае ў межах моладзевага душпастырства Гродзенскай дыяцэзіі, выступіў у гарадскім хоспісе.

Удзельнікі гурта зладзілі канцэрт па запрашэнні супрацоўнікаў і валанцёраў “Цэнтра Дапамогі Жыццю”, які падтрымлівае невылечна хворых пацыентаў.

"Гурт “ОPEN” – гэта цудоўныя, здольныя хлопцы і дзяўчаты! Іх прыгожае выкананне нікога не пакіне абыякавым! Прыемна ўсведамляць, што ёсць людзі, якія дзякуючы сваім талентам, прыносяць у хоспісы жыццё – на ўсё астатняе жыццё. Побач з такімі людзьмі можна смела глядзець у будучыню”, - адзначыў Алег Гарбачоў, дырэктар Цэнтра.

АМ