Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. Казімір Вальчук, шматгадовы пробашч парафіі ў Нястанішках

candle 1750640 64024 лістапада ва ўзросце 82 гадоў адышоў у вечнасць кс. Казімір Вальчук, салезіянін.

Святар служыў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі як пробашч у парафіях у Мураванай Ашмянцы, Дзятлаве і Нястанішках. Апошнія чатыры гады з прычыны хваробы і ўзросту пражываў у Польшчы ў Саколуве-Падляскім.

Пахавальныя ўрачыстасці адбудуцца 29 лістапада ў парафіі Св. Яна Боско ў Саколуве-Падляскім:

у 10.00 – выстаўленне цела ў парафіяльным касцёле і ружанцовая малітва;

у 11.00 – пахавальная святая Імша.

Пасля Эўхарыстыі цела спачылага святара будзе пахавана на парафіяльных могілках у Саколуве-Падляскім.

Даручаем памерлага кс. Казіміра Вальчука Божай міласэрнасці, каб за працу абвяшчэння Божага слова між іншым на Гродзеншчыне ён дасягнуў жыцця вечнага.

JM