Skip to main content

У гродзенскім пабрыгіцкім касцёле прайшоў трэці - кулінарны вечар "Тыдня талентаў"

talenty kulinaryja 15Трэці дзень "Тыдня талентаў" быў прысвечаны кулінарным здольнасцям. На заклік арганізатараў адгукнулася маса жадаючых прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Абыякавым у гэты вечар не застаўся ніхто, кожны атрымаў сваю порцыю радасці: духоўную – ад кантакту з людзьмі, эстэтычную - ад прыгажосці страў, і, вядома, гастранамічную - ад яскравай палітры густаў, якую ўсе паспрабавалі падчас дэгустацыі.

talenty kulinaryja 2

Праграма вечара была вельмі насычанай. Мерапрыемства адкрылася невялікім экскурсам у гісторыю і традыцыі прыгатавання ежы ў хрысціянстве. Марта Беленік маляўніча распавяла пра свае сакрэты і тонкасці выпечкі хатняга хлеба. Кулінарную эстафету падхапілі і іншыя гаспадыні - у меню ўвайшоў фруктовы торт, пончыкі, капкэйкі, кексы, зефір і інш. Сур'ёзную канкурэнцыю дзяўчатам стварылі хлопцы. Нягледзячы на ​​даволі сціплую прэзентацыю сваіх кулінарных "тварэнняў", Андрэй Шышко і Стас Дзянісаў атрымалі найвышэйшую адзнаку ўласных страў ад самых маленькіх гасцей вечара, якія спустошылі талеркі праз некалькі хвілін пасля пачатку дэгустацыі.

talenty kulinaryja 3

Праграму працягнуў кулінарны паядынак, які вызначыў лепшага з пяці смельчакоў. Хлопцам трэба было ачысціць бульбу на час, разгадаць кулінарныя рэбусы, выканаць зборку / разборку мясасечкі, праявіць сваю эрудыцыю ў адказах на пытанні, а таксама зрабіць "крэатыўны бутэрброд".

У завяршэнні вечара дасведчаныя гаспадыні правялі майстар-класы па прыгатаванню зефіра, крэма і шакаладнай каўбасы. Жадаючых прыкласці руку да стварэння кулінарных шэдэўраў знайшлося нямала.

talenty kulinaryja 7

Пасля правядзення вечара паэзіі ў рамках першага дня “Тыдня талентаў” хлопцы былі поўныя рашучасці сваімі сіламі падрыхтаваць зборнік вершаў. Можна смела меркаваць, што ў бліжэйшы час нас чакае і новая кулінарная кніга а, магчыма, і кулінарнае шоу!  

Павел Яхімчык