Skip to main content

Гурт “Вясёлая Грамадa” выступіў з канцэртам у зарачанскай парафіі

gramada 418 лістапада з нагоды блізкага ўспаміну св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная) адбыўся канцэрт.

Па запаршэнні пробашча кс. прэлата Вітальда Лазавіцкага ў парафію завітаў дзіцячы гурт “Вясёлая Грамада” з Гродна. Маладыя артысты прадставілі сапраўды цудоўны канцэрт, перадаўшы ў сваіх творах багацце культуры і звычаяў.

Прысутныя ў святыні вернікі з радасцю выслухалі спеў у выкананні дзяцей і выказалі ім словы ўдзячнасці і здзіўлення.

Гурт “Вясёлая Грамада” быў заснаваны ў верасні 2016 г. У ім удзельнічаюць каля 30 дзяцей, якія праз спеў і забаву вучацца таксама традыцыям і звычаям. Гурт прымае ўдзел у шматлікіх фестывалях, дабрачынных і касцёльных мерапрыемствах на тэрыторыі Гродзеншчыны і за мяжой. Яго кіраўнік – Ганна Пажэцкая.

Гурт удзельнічаў у запісе музычнага кліпа на папулярную польскую песню Пятра Рудзінскага “Тры словы” ў межах міжнароднага праекта, створанага дзякуючы супрацоўніцтву настаўнікаў, дзяцей і бацькоў, якія прадстаўляюць польскія школы ў васьмі краінах свету: ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландах, Беларусі, Катары і Кіпры. Песня выконвалася на фоне катэдры св. Францішка Ксаверыя – адной з галоўных адметнасцяў горада Гродна.

Kс. Юрый Марціновіч