Skip to main content

Святарскае абуджэнне: у Лідзе адбылася сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі

abudzenne 1919 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся чарговы дзень засяроджання святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбылі святары з розных парафій Гродзеншчыны.

Сустрэчу ўзначалілі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі.

У яе межах удзельнікі выслухалі канферэнцыю “Святарскае абуджэнне”, з якой выступіў а. д-р Андрэй Шчупал CSsR, духоўны айцец святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Рэдэмптарыст нагадаў сабраным пра важнасць абвяшчэння не сваёй мудрасці, а мудрасці Бога, якая схавана на старонках Евангелля. Айцец Шчупал выказаў пажаданне, каб такія духоўныя сустрэчы станавіліся часам абуджэння веры і новай улюбёнасці ў Хрыста.

Святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне – духавенства і вернікаў, – узначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерарх даручыў усіх у чарговы раз апецы Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, якая апякуецца дыяцэзіяй.

У гаміліі а. Андрэй Урублеўскі CSsR нагадаў пра шлях, якім кожны павінен ісці на ўзор Марыі, – шлях цнотаў, пакоры, шлях, пазначаны прысутнасцю Бога.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Аляксандра Шчыглінская