Skip to main content

Група Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у пілігрымцы на Яснай Гары

czygunka 217-18 лістапада ў Чэнстахове (Польшча) адбылася 35-я пілігрымка чыгуначнікаў. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “У служэнні Богу і Айчыне”.

На Яснай Гары, ля трону Чорнай Мадонны, сабраліся працаўнікі чыгункі з Польшчы, Францыі, Славакіі і Венгрыі. Прысутнічала таксама група з Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі са сваім душпастырам а. Эдуардам Пяцельчыцам SsR.

Удзельнікі пілігрымавалі да Маці Божай у духу падзякі. Праз Яе заступніцтва яны дзякавалі Пану Богу за дар веры і свабоды, прасілі аб асаблівым благаслаўленні для сваіх краін. Таксама маліліся, каб усе працаўнікі чыгункі вылучаліся любоўю і справядлівасцю, сумленнасцю і ахвярнасцю ў служэнні, павагай да іншых і клопатам пра супольнае дабро.

Мацярынскай апецы Панны Марыі яны даверылі свае сем’і і месцы працы.

Урачыстасці ўзначаліў дапаможны біскуп Калішскай дыяцэзіі Лукаш Бузун.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Святлана Вярышка