Skip to main content

Госці душпастырства “OPEN”: студэнты з Нігерыі і Шры-Ланкі

studenty nigeryja315 лістапада Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне наведалі госці – студэнты з Нігерыі і Шры-Ланкі, якія вучацца ў горадзе над Нёманам.

Візіт гасцей прайшоў у межах тыднёвых сустрэч душпастырства. Спачатку адбылася святая Імша, а затым інтэграцыйная сустрэча.

Падчас яе маладыя людзі Гродзеншчыны мелі магчымасць пазнаёміцца са сваімі аднагодкамі з Нігерыі і Шры-Ланкі, з культурай і ментальнасцю іх краін.

studenty nigeryja4

Як адзначыў кс. канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, “новыя людзі – гэта заўсёды новы досвед зносінаў і ўмення разумець сябе”. “Радуе, што нас аб’ядноўвае Хрыстус у Эўхарыстыі і адна вера Паўсюднага Апостальскага Каталіцкага Касцёла”, – дадаў святар.

Радасць сустрэчы і знаёмства дапамаглі прысутным больш адкрыцца адзін на аднаго і нарадзілі жаданне далейшых зносінаў.

Kс. Юрый Марціновіч