Skip to main content

Адбылася сустрэча выпускнікоў гродзенскай семінарыі 2005 г.

kursowyja13-14 лістапада ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кемелішках (Астравецкі дэканат) адбылася сустрэча выпускнікоў 2005 г. Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Сустрэчу арганізаваў пробашч парафіі кс. Павел Гардзейчык.

Урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Алег Півавар, пробашч з Ваўкалаты, усе разам з былымі аднакурснікамі і вернікамі парафіі праслаўлялі Пана Бога і дзякавалі за дар святарства.

Гамілію прамовіў кс. Уладзімір Шымковіч, пробашч з Дуброўна, які падкрэсліў вялікую ролю адінства і любові да святарства. Ён таксама нагадаў, што кожны жыве пад апекай Найсвяцейшай Панны Марыі, якая для ўсіх з’яўляецца Маці Міласэрнасці.

Сустрэча святароў адбылася ў памятны дзень, бо 13 лістапада 2004 года яны прынялі дыяканскае пасвячэнне.

Вернікі на заканчэнне набажэнства павіншавалі святароў і падзякавалі за прыезд у кемелішскую парафію.

Тэкст і фота: кс. Віктар Захарэўскі