Skip to main content

Дзеці з Іўя здзейснілі пілігрымку ў Тракелі: сказаць пра свае радасці і засмучэнні

iue trakeli 1Нягледзячы на прыход халадоў, пілігрымаў, якія хочуць пакланіцца Маці Божай Тракельскай, не становіцца менш. Санктуарый, дзе абрала сабе месца прабывання Каралева нашых сем’яў, наведваюць як арганізаваныя групы, так і індывідуальныя пілігрымы.

У апошні час у санктуарый прыбылі на малітву дзеці з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Дзеці старанна маліліся ўвесь кастрычнік праз заступніцтва Маці Божай, штодзённа ўдзельнічалі ў Ружанцы ў сваёй святыні і як узнагароду атрымалі невялікую паломніцкую паездку ў санктуарый.

iue trakeli 2

Тут яны прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў іх пробашч кс. Ян Гавецкі. Святар заклікаў дзяцей сказаць Маці Божай у гэтым асаблівым месцы пра ўсе свае радасці і засмучэнні, бо Яна здольная надаць усяму гэтаму глыбейшы сэнс.

iue trakeli 4

Таксама дзеці мелі магчымасць індывідуальна памаліцца.

Kс. Юрый Марціновіч