Skip to main content

Дні духоўных сустрэч для юнакоў прайшлі ў Шчучыне

junaki szczuczyn 8З 4 па 6 лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся дні духоўных сустрэч для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў.

Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над тэмай “Прысутнасць Бога ў маім жыцці”.

У межах сустрэчы была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя канферэнцыі, малітва на могілках за памерлых, размовы са святаром, гульня ў пінг-понг і футбол. Святая Імша была найлепшай магчымасцю ўслухацца ў словы Пана.

Сустрэчу праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў.

Падчас дзён духоўных сустрэч юнакі з Ліды і Шчучына бліжэй пазнаёміліся з духоўнасцю і душпастырствам айцоў піяраў.

А. Аляксандр Махнач SP

Фота: а. Віталій Слука SP