5 лістапада ў спартыўнай зале Іўеўскай сярэдняй школы сабраліся каманды са школ Іўеўскага раёна, каб стаць удзельнікамі турніру па тэнісе, які арганізаваў Іўеўскі філіял дабрачыннага таварыства «Caritas», сектар спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама і аддзел адукацыі Іўеўскага райвыканкама.
У турніры прынялі ўдзел 9 каманд, якія былі падзеленыя на дзве групы па ўзросце: 1-я група 2003-2005 г.н і 2-я група 2006-2008 г.н.
Першае месца на турніры ў 1-й групе заняла каманда Геранёнскай сярэдняй школы, другімі сталі прадстаўнікі Лелюкінскай школы, трэцяе месца – у Іўеўскай сярэдняй школы. У старэйшай групе лепшай была каманда гімназіі №1 г. Іўе, другое месца – Геранёнская сярэдняя школа, Лелюкінская школа на трэцім месцы.
Асноўнымі мэтамі турніру сталі: прапаганда здаровага ладу жыцця, уцягванне дзяцей і моладзі ў заняткі масавымі відамі спорту, выяўленне мацнейшых каманд раёна. Настольны тэніс у цяперашні час – гэта дынамічная атлетычная гульня, якая патрабуе добрай каардынацыі, спрыту, хуткасці і цягавітасці. Разам з тым гэта цудоўны сродак актыўнага адпачынку.
Падчас узнагароджвання спонсар турніру кс. Ян Гавецкі, пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, заахвоціў дзяцей любіць спорт і ніколі не пакідаць яго, уручыў удзельнікам заслужаныя падарункі і падзякаваў усім тым, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні гэтага мерапрыемства.
Раман Ярмош