Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу на гродзенскіх гарадскіх могілках

mogilki azot 102 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу на гродзенскіх гарадскіх могілках “Азот”.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, каб у гэты асаблівы дзень атачыць малітвамі душы сваіх блізкіх памерлых.

Звяртаючыся да вернікаў, іерарх адзначыў, што ў папярэдні дзень Касцёл перажываў радасную ўрачыстасць Усіх Святых. “Думкамі і сэрцам мы былі з тымі, хто ўжо шчаслівы, бо дасягнуў радасці прабывання ў еднасці і любові з Панам Богам у нябеснай айчыне”, – сказаў ён.

Другі ж дзень лістапада, працягваў біскуп, – дзень успаміну ўсіх памерлых, і гэты дзень схіляе да роздуму, да разважання над таямніцай жыцця і смерці.

“Нашы памерлыя нагадваюць нам сёння, што прамінае постаць гэтага свету і наша зямное жыццё накіроўваецца да сваёй мяжы”, – дадаў іерарх. Па словах біскупа, спачылыя ў гэты дзень асабліва нагадваюць усім, што час мінае беспаваротна, таму трэба добра выкарыстаць яго, і абвяшчаюць праўду, што ў жыцці пэўная толькі смерць.

Пасля Імшы адбылася жалобная працэсія праз могілкі. Падчас пяці стацый маліліся за памерлае духавенства, сваіх спачылых продкаў, усіх, хто пахаваны на гэтых могілках і іншых, а таксама за ўсіх ахвяраў апошніх войнаў і за душы, якія церпяць у чыстцы.

mogilki azot 25

На заканчэнне працэсіі біскуп Кашкевіч падзякаваў вернікам за шматлікі ўдзел у супольнай малітве ў інтэнцыі памерлых, якія самі ўжо нічога не могуць зрабіць, але маюць патрэбу ў малітоўнай падтрымцы тых, хто жыве на зямлі.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Ангеліна Марцішэўская