Перад урачыстасцю Усіх Святых на могілках з’яўляецца ўсё больш людзей, каб навесці парадак на магілах блізкіх памерлых. Гэта выраз памяці пра спачылых і выказванне ўдзячнасці ім.
30 кастрычніка міністранты з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі арганізавалі міні-суботнік на тэрыторыі, прылягаючай да капліцы св. Барбары, з мэтай захавання памяці аб памерлых. Такім чынам прадстаўнікі літургічнай службы алтара ўключыліся ў падрыхтоўку да свята памяці пра спачылых.
Хлопцы навялі парадак на магілах, павырывалі старое кустоўе, а на заканчэнне памаліліся за ўсіх, хто спачывае на гэтых могілках. З гэтай акцыі яны вынеслі для сябе ўрок, што трэба памятаць пра памерлых у малітве і атачыць клопатам месцы іх пахавання.
Kс. Юрый Марціновіч