Skip to main content

Моладзь лідскага фарнага касцёла прыбрала могілкі

mogilki lida 9Моладзь з парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе перад актавай Усіх Святых здзейсніла грунтоўнае прыбіранне старых могілак.

Гарадскія могілкі, якія знаходзяцца недалёка ад капліцы святой Барбары, – адна з самых старых цікавостак Ліды. Пахаванні на гэтых могілках вельмі даўнія, практычна ні ў кога з пахаваных там няма сваякоў, якія б ажыццяўлялі дагляд. Таму прывесці могілкі ў парадак – прыбраць апалае лісце і пачысціць плітку ад зарослай травы – узялася парафіяльная моладзь і вернікі лідскага фарнага касцёла.

Таксама моладзь памалілася на могілках аб тых, хто адышоў на вечны спачын, памятаючы, што найлепшым ушанаваннем памерлых продкаў з’яўляецца малітва.

Kс. Дзяніс Бразінскі