Упершыню ў Гродне прагучаў твор “Stabat Mater” Джаакіно Рассіні. Канцэрт адбыўся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя 30 кастрычніка.
На канцэрце сабраліся аматары класічнай музыкі.
Твор італьянскага кампазітара выканалі камерны аркестр і камерны хор Гродзенскай капэлы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бармотава.
“Stabat Mater” – духоўны спеў на лацінскай мове, які апавядае пра пакуты Маці Божай ля крыжа Яе Сына. Ён выконваецца ў Вялікую пятніцу.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: а. Андрэй Крот