Skip to main content

40-годдзе абрання Папам св. Яна Паўла адзначылі ў лідскай Фары

lida fara jp 616 кастрычніка з нагоды 40-й гадавіны абрання на Святы Пасад Яна Паўла ІІ у лідскім фарным касцёле Узвышэння Святогы Крыжа адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

У гаміліі іерарх прыгадаў вучэнне і запаветы святога Папы-славяніна. Біскуп адзначыў, што вучэнне Яна Паўла ІІ і сведчанне яго жыцця застаюцца актуальнымі і могуць быць адказамі на шматлікія пытанні і праблемы сучаснага свету.

Пасля літургіі прайшоў юбілейны канцэрт у гонар св. Яна Паўла II з удзелам дарослых і моладзі, прадстаўнікоў розных лідскіх парафій, якія праз вершы, музыку і спевы наблізілі духоунасць і прыклад святасці св. Яна Паўла ІІ.

lida fara jp 8

Абранне на Святы Пасад Папы з Польшчы здзейснілі кардыналы 16 кастрычніка 1978 г. Ян Павел ІІ быў абраны пасля сямі тураў галасавання на канклаве і стаў першым за 450 гадоў наступнікам св. Пятра, які не паходзіў з Італіі. Яму было тады 58 гадоў.

За больш чым 26 гадоў пантыфікату ён абвясціў 14 энцыклік, 14 адгартацый, 11 апостальскіх канстытуцый, 43 апостальскія лісты, склікаў 9 кансісторый, менаваў 240 кардыналаў. Стараўся натхняць людзей сведчаннямі жыцця святых і благаслаўлёных – здзейсніў 478 кананізацый і 1318 беатыфікацый.

 

Kс. Станіслаў Краўчанка

Фота: Аляксей Гіль