Skip to main content

Бiскуп Станеўскi узначалiў урачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне

2018 08 23 lagishyn 01321–22 жніўня ў Лагішыне адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

Галоўную св. Імшу ў гонар Валадаркі Палесся, узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

У гаміліі iерарх нагадаў пра асаблівасць сёлетняга святкавання Лагішынскага фэсту ў сувязі з 80-й гадавінай кананізацыі св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, 75-й гадавінай мучаніцкай смерці благаслаўлёнага Мечыслава Багаткевіча, святара, выпускніка Пінскай духоўнай семінарыі, а таксама 100-й гадавінай біскупскага пасвячэння Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага пастыра дыяцэзіі.

2018 08 23 lagishyn 015

Асаблівую ўвагу біскуп Юзаф звярнуў на прысутную шматлікую моладзь, якая прыбыла ў санктуарый у пешых пілігрымках. Біскуп заклікаў юнакоў і дзяўчат адважна крочыць за Езусам, рэалізаваць Божае пакліканне ў жыцці і радасна сведчыць аб сваёй веры.

Паводле Catholic.by