Skip to main content

Фотафакт: "Канікулы з Богам" у парафіі ў Смаргоні

kzb smargon 7З 20 па 26 жніўня ў смаргонскай парафіі імя Св. Яна Паўла ІІ праходзіць дзіцячы летнік “Канікулы з Богам". Арганізаваў адпачынак кс. Яўген Учкуроніс, які прыбыў ў мінулым месяцы, каб несці святарскую паслугу ў парафіі. Зладзіць сустрэчу яму дапамаглі с. Дарота СSFN і мясцовая моладзь.

Кожны дзень пачынаецца ў касцёле з падрыхтоўкі да св. Імшы. Разам з манахіняй дзеці вучаць песні, якія пасля спяваюць падчас літургіі.

kzb smargon 2

Пасля ранішняй малітвы ўдзельнікі накіроўваюцца на стадыён, дзе для іх падрыхтавана спартыўна-забаўляльная праграма. Акрамя актыўнага адпачынку, дзеці таксама бавяць час за настольнымі гульнямі. Напрыканцы дня яны глядзяць тэматычны фільм.

Завяршыцца летнік у суботу: дзеці зладзяць паездку ў Мінск і канцэрт для бацькоў.

Сяргей Юрэвіч