Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў дзіцячы лагер у Нецечы

lid niececz117 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў аздараўленчы лагер у в. Нецеч Лідскага раёна, дзе сустрэўся з дзецьмі.

Падчас сустрэчы з ардынаерыем дзеці распавялі пра план свайго дня ў лагеры і пра багатую забаўляльна-інтэграцыйную праграму, якую ім рыхтуюць на кожны дзень апекуны. Дзеці адзначылі, што цэнтральная падзея кожнага дня – святая Імша, якую цэлебруе для іх мясцовы пробашч кс. Віктар Савіцкі. 

Акрамя таго ў праграме адпачынку – канферэнцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Таксама праводзяцца тэматычныя святы, спартыўныя мерапрыемствы, вечары адпачынку.

lid niececz2На сёлетніх канікулах у лагеры зараз адпачываюць каля 50-ці дзяцей з розных парафій.

На заканчэнне сустрэчы біскуп удзяліў дзецям пастырскае благаслаўленне і ўручыў ім памятныя абразкі і цукеркі.

Даведка

Адпачынак дзяцей адбываецца ў в. Нецеч пры парафіі св. Міхала Арханёла, арганізаваны Рэлігійнай місіяй “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Падобныя канікулы для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і праблемных сем’яў “Карытас” праводзіць з 1997 г. Кожнае лета дзіцячы лагер у Нецечы дзякуючы спонсарскай дапамозе прымае каля 350 дзяцей, дзе створаны ўсе неабходныя паўнавартасныя ўмовы для іх прабывання і аздараўлення.

Kс. Юрый Марціновіч