Skip to main content

Украінскі біскуп Эдвард Кава ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у гродзенскім францішканскім касцёле

ukrainski biskup lid2 жніўня гродзенская парафія Маці Божай Анёльскай перажывала адпустовую ўрачыстасць тытулу касцёла.

Шматлікія вернікі горада Гродна і ваколіц па традыцыі наведалі святыню айцоў францішканаў, каб атрымаць поўны адпуст.

Парафіяльную супольнасць наведаў у гэты дзень дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі (Украіна) Эдвард Кава, канвентуальны францішканін. Іерарх узначаліў святыя Імшы і прамовіў гаміліі.

У гаміліях біскуп адзначыў, што ў гэтую штогадовую адпустовую ўрачыстасць парафіян і гасцей збірае ў касцёле Маці Божая, каб весці да свайго Сына Езуса Хрыста, а таксама сказаць людзям: “Зрабіце ўсё, што Сын Мой вам скажа”.

Іерарх падкрэсліў ролю Марыі ў жыцці веруючага, звярнуўшы ўвагу, што Яна з’яўляецца для сучаснага чалавека найперш узорам пакоры.

ukrainski  biskup17

Па словах біскупа, у сённяшнім свеце шмат людзей упадаюць у грэх пыхі і барацьбы за ўладу, а Марыя як Слуга Пана дае прыклад пакоры, падпарадкавання Божай волі.

Іерарх заклікаў, каб людзі часта звярталіся да Марыі ў сваіх патрэбах душы і цела, бо Яна жадае аздаравіць усіх, для чаго патрэбна толькі адкрыцца на дзеянне Божай ласкі.

Пробашч парафіі а. Антоні Парэцкі OFM Conv падзякаваў біскупу з Украіны за яго ўдзел у гэтых урачыстасцях і за тое, што сваім навучаннем наблізіў для вернікаў асобу Маці Божай і ўказаў на цноты, якім трэба ў Яе вучыцца.

Кс. Юрый Марціновіч