Skip to main content

Нататкі паломніка са шляху да сясцёр мучаніц з Навагрудка. Дзень 1

gr nav dz 2Гэтая раніца была не такая, як заўсёды. Я не мела магчымасці паспаць даўжэй, бо трэба было збірацца. Не забыцца б пра самае важнае: талерку, лыжку, дажджавік, крэм ад загару, і, канешне, інтэнцыю і добры настрой!

На працягу сямі дзён пілігрымавання мы будзем разважаць на тэму любові, вернасці і клопату об супольнасці Касцёла.

“Сняданкам” для душы на сённяшняй ранішняй Імшы стала прапанова адкінуць усе стэрэатыпы наконт Касцёла і адкрыцца на патрэбы бліжняга, які побач.

У 75-ую гадавіну мучаніцкай смерці сясцёр у нас з'явілася новая традыцыя, звязанная з тэмай паломніцтва - клопатам пра Касцёл: кожны атрымаў картку з імем адной з манахінь нашай правінцыі, у інтэнцыі якой павінен быў маліцца на працягу ўсяго дня.

gr nav dz 1

Не паспелі мы выйсці з горада, як нас смачным абедам сустрэлі жахары Верцялішак. Пасля фізічнага пасілку нам прапанавалі духоўную ежу: праз некалькі кіламетраў слухалі канферэнцыю, у выніку якой узнікла пытанне: "Застацца такім, які ёсць? Ці стацца цвярдыняй, на якой супольнасць Касцёла будзе ўзрастаць?".

Памаліўшыся Ружанец, падчас якога ўзгадалі шмат інтэнцый, мы неўзабаве прыйшлі ў Азёры, на месца начлегу. Ветлівыя парафіяне адкрылі дзверы сваіх дамоў для пілігрымаў, але многія захацелі застацца ў касцёле, каб правесці ноч з Езусам пад адным дахам.

А 21 гадзіне самыя моцныя сабраліся ў святыні на малітву, а для тых, у каго яшчэ засталіся сілы, былі арганізаваны танцы.

gr nav dz 3

P. S. З Божым благаслаўленнем усе пайшлі на начлег, каб адпачыць перад новым днём працы на сабой.

Вікторыя Чачотка