Skip to main content

Паглядзець у вочы найлепшай Маці: біскуп Кашкевіч прывітаў пілігрымаў на іх шляху ў Тракелі

bp piligrymy 66 чэрвеня, у дзень пачатку сёлетніх урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прывітаў пешых пілігрымаў.

Іерарх асабіста сустракаў пешых пілігрымаў з Гродна, Іўя, Ліды і іншых месцаў на дарозе. Біскуп дзякаваў тым, хто ўзяў на сябе працу пілігрымавання, за іх сведчанне веры, якое так патрэбна нашай краіне.

Іерарх нагадаў, што сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі праходзяць пад дэвізам “Жыць Евангеллем, як Марыя”.

bp piligrymy 3

На заканчэнне кароткай сустрэчы з кожнай групай біскуп удзяляў вернікам пастырскае благаслаўленне і заахвочваў ахвяраваць апошнія кіламетры шляху ў інтэнцыі Гродзенскай дыяцэзіі, якая перажывае І гістарычны дыяэзіяльны Сінод.

Таксама іерарх запрашаў усіх з радасцю ісці пакланіцца нябеснай Маці, якая цярпліва чакае кожнага пілігрыма, і прасіў паглядзець з верай і любоўю ў Яе клапатлівыя вочы, якія сваім позіркам абдымаюць кожнага без выключэння.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Вольга Сяліцкая