Skip to main content

Вырушыла пешая пілігрымка Іўеўскага дэканата ў Тракелі

iue trak pil 12 ліпеня пілігрымаванне ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях распачалі вернікі Іўеўскага дэканата. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “З Марыяй жыць Евангеллем”. У гэтым годзе пілігрымы з дэканата вырушылі ў шлях у 21-ы раз.

Паломніцтва стартавала з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках. Маршрут прадуманы так, што на працягу пяці дзён шляху да санктуарыя ўдзельнікі наведаюць усе святыні Іўеўскага дэканата.

У час дарогі пілігрымы будуць мець магчымасць углядацца ў прыклад Марыі, якая заўсёды паказвае на Езуса і вучыць, як трэба жыць і паступаць. Гэтаму будуць дапамагаць канферэнцыі, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, а таксама святая Імша, якая з’яўляецца цэнтральнай падзеяй кожнага дня.

iue trak pil 2

Кіраўнік пілігрымкі – кс. Ян Гавецкі, пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, які арганізуе яе з самага пачатку і па традыцыі крочыць у першых шэрагах.

У мінулым годзе пілігрымка Іўеўскага дэканату была самай шматлікай. У ёй у Тракелі прыбыло больш за 200 чалавек.

Кс. Юрый Марціновіч