Skip to main content

Курс “Плануй сваю будучыню” адбыўся ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку

trening 262 чэрвеня пры касцёле Св. Міхала Арханёла адбыўся аднадзённы курс па фінансавай пісьменнасці для сямей “Плануй сваю будучыню”. Трэнінг сабраў 25 удзельнікаў рознага ўзросту, у асноўным з Навагрудка, якія вучыліся разам з фінансавым трэнерам і членам каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацбанка РБ, спадаром Ігарам Мікульчыкам. Яны пазнавалі фінансавыя мэты для сем’яў, метады і магчымасці зберажэнняў грошаў, зберагальныя інструменты, разумнае крэдытаванне і распрацоўку фінансавага плана. Практыкаванні праводзіліся пры падтрымцы Нацыянальнай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”.

"Мяне ўразіў высокі ўзровень правядзення гэтага курса, а таксама вельмі практычныя і патрэбныя парады для кожнай, асабліва маладой сям’і, каб планаваць сваю фінансавую бяспеку. На мой погляд, кожнае сужэнства павінна прайсці гэты курс, каб не рабіць вялікіх фінансавых памылак", -  распавяла спадарыня Анна Хацян, адна з удзельніц трэнінга. На завяршэнне ўсе атрымалі сертыфікат ад Нацыянальнага "Сaritas" . 

Кс. Юрый Жэгарын