24 мая, у свята Езуса Хрыста, Найвышэшага і Вечнага Святара, адбылася кананічная візітацыя парафіі Святога Станiслава Косткi ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат). Парафію наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзii Юзаф Станеўскi.
Візітацыю іерарх распачаў з наведвання адной з сем’яў парафii, каб блiжэй пазнаёмiцца з духоўным жыццём вернікаў. Затым адбылася сустрэча з мясцовым пiсьменiкам Miкалаем Быхаўцам, падчас якой iшла размова аб працы над кнiгай “Гiсторыя Касцёла на Ваўкавышчыне”.
А 15-й гадзiне на мясцовых парафiяльных могiлках вернікi разам з біскупам памалiлiся каля магiлы ксяндза Нiкадэма Дзядуля за ўсiх памерлых.
Пасля адбылося наведванне парафiяльнай каплiцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў вёсцы Карэвiчы.
Вечарам, сабраўшыся каля брамы перад уваходам у касцёл святога Станiслава Косткi, парафіяне разам з кс. канонiкам Алегам Дулем сардэчна вiталi біскупа хлебам i соллю, як самага дарагога госця. Ужо ў самім касцёле вернiкi звярнулiся з просьбай да іерарха аб малiтве за парафiю i аб пастырскім благаслаўленні.
Затым адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой бiскуп падкрэсліў важнасць таго, каб на шчырай малітве адчуць дотык Хрыста. Іерарх заклікаў кожнага верніка да малітвы за Касцёл, а таксама аб новых пакліканнях да служэння ў ім. Пасля адбылося маёвае набажэнства.
Пасля Імшы вернікі парафіі выказалі біскупу Станеўскаму словы ўдзячнасцi за кананічную візітацыю, за апостальскае благаслаўленне i паабяцалi штодзённую малiтву за яго i за ўсiх святароў.
Святлана Мурончык