Skip to main content

Кожны чалавек пакліканы да любові: катэхеза для моладзі ў Гродне (+відэа)

adm katehezy 2030 красавіка, другі дзень ІІІ Сустрэчы каталіцкай моладзі Беларусі, якая праходзіць у Гродне, пачаўся з катэхезы.

У васьмі групах маладыя людзі пад кіраўніцтвам святара разважалі аб тым, што яны пакліканы разам з Марыяй да любові, адвагі, надзеі, служэння, радасці, даверу, сведчання i трываласці.

adm katehezy 16

Потым на вялікай сцэне адбылося падсумаванне працы ў групах, падчас якога ўдзельнікі дзяліліся плёнамі сваіх супольных разважанняў над актуальнымі пытаннямі, якія датычаць штодзённага жыцця.

З дапамогай сцэнак, песень і нават рэпу моладзь старалася перадаць найважнейшыя рэчы, пра якія сёння малады чалавек вельмі часта забывае. У некаторых выпадках былі прыгожыя і ўзрушаючыя сведчанні моладзі, якая дзялілася сваім перажываннем веры і таго, як быць веруючым чалавекам у сучасным свеце, што становіцца ўсё больш секулярызаваным.

adm katehezy 32

Падкрэслівалася, што сёння патрэбна вялікая адвага, каб стаць у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў і перадаваць скарб, якім з’яўляецца вера.

Адзначалася таксама, што неабходна больш малітвы аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле і асабісты прыклад духоўных асобаў, які будзе прыцягваць маладых людзей ісці за голасам паклікання.

Удзельнікі звярталі ўвагу, што чысціня пачынаецца з чысціні слова і што трэба ўмець несці адказнасць за кожнае слова, якое прамаўляеш.

Безумоўна, катэхеза пашырыла гарызонты маладых людзей і нагадала аб тым, што кожны чалавек пакліканы, як Найсвяцейшая Панна Марыя, найперш да любові, якая павінна стаць праграмай жыцця; і нельга рабіць выгляд, што чыніш любоў, але гэтая любоў павінна быць шчырай і моцнай.

Агульнабеларускі форум моладзі таксама заахвоціў усіх удзельнікаў ісці да братоў, асабліва да тых, каму патрэбна любоў і канкрэтная падтрымка.

Пра пакліканне да трываласці разважае разам кс. Уладзіславам Сурвіла восьмая група

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Вольга Сяліцкая