astrawec 110 лютага Нацыянальны “Карытас” правёў у Астраўцы трэнінг “Сплануй сваю будучыню”. Трэнінг адбыўся пры парафіі Свв. Космы і Дам’яна.

Практычнымі парадамі з удзельнікамі падзяліўся Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці “Плануй сваю будучыню”.

Ігар Мікульчык з’яўляецца таксама членам міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва.

Падчас трэнінгу слухачы мелі магчымасць набыць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту. Арганізатары спадзяюцца, што гэта дапаможа ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі ў штодзённым жыцці.

Таксама ўдзельнікі вучыліся вызначaць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту, вывучалі стратэгіі, якія дазволяць рабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.

Кс. Юрый Марціновіч

 

 

© 2006-2017 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.