18 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча валанцёраў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў памяшканні дыяцэзіяльнага “Карытас”.
Дырэктар дабрачыннага таварыства ксёндз Раман Рачко выказаў валанцёрам падзяку за іх чулыя сэрцы і жаданне бескарысліва служыць добрай справе.
Падчас дзялення аплаткамі прысутныя выказвалі адзін аднаму найлепшыя пажаданні, шчырыя словы ўдзячнасці і любові.
У прыемнай атмасферы сустрэча працягнулася размовай, дзе ўдзельнікі дзяліліся ўражаннямі і ўспамінамі, а таксама планавалі сваю супольную дабрачынную дзейнасць на новы 2018 год.
Наталля Вішнеўская