Skip to main content

"Быць дзіцём Божым". Рэкалекцыі для дзяўчат адбыліся ў Адамавічах

rek adamaviczy 4З 4 па 6 студзеня ў супольнасці сясцёр кармэлітак Дзіцятка Езус у Адамавічах прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат пад дэвізам "Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб маглі называцца і быць дзецьмі Божымі" (1 Ян 3,1).

Падчас духоўных практыкаванняў верніцы разважалі над тым, што значыць быць дзіцём Госпада і як застацца ім сярод мітусні сучаснага свету. 

Знайсці адказы на вышэйзгаданыя пытанні дязўчатам дапамагаў кс. Павел Скуба з парафіі Святой Сям'і ў Лідзе. "Каб быць і называцца дзецьмі Бога, трэба перш за ўсё любіць адзін аднаго, асабліва тых, хто жыве побач з намі...а гэта няпростая справа", - адзначыў святар.

У рамках рэкалекцый сабраныя таксама мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі, супольна памаліцца і адпачыць. 

АМ