16 снежня ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай адбылося вігілійнае спатканне для членаў літургічнай службы алтара, хору "Calasanz" і іх бацькоў. Сёлета аплаткавая сустрэча сабрала рэкордную колькасць гасцей - звыш 130-ці чалавек. Вігілія пачалася супольнай малітвай у мясцовым касцёле, падчас якой вернкі прасілі Усявышняга аб супакоі, радасці і шчырай любові ў сваіх сем'ях. Пасля пастырскага благаслаўлення ўсе сабраліся ў катэхетычнай зале, каб працягнуць святкаваць набліжэнне Божага Нараджэнння.
У рамках сустрэчы арганізатары правялі разнастайныя гульні і конкурсы. Самыя маленькія ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі ад св. Мікалая.
Тэкст і фота: а. Віталь Слука SP
