21 лістапада ў Пабрыгіцкім касцёле адбылася чарговая сустрэча Душпастырства службы здароўя. Традыцыйна яна распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Андрэй Радзевіч, душпастыр урачоў. Пасля малітвы адбылася сустрэча, падчас якой удзельнікі праглядзелі прэзентацыю паломніцтва Душпастырства ў Італію.