Skip to main content

Міністранты з гродзенскай катэдры наведалі ВДС у Гродне

Група міністрантаў з гродзенскай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя на чале са сваім духоўным настаўнікам кс. Валерыем Спірыдонам на пачатку канікул наведала Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Там для іх была праведзена экскурсія. Юнакі маглі пагуляць у тэніс, паспрабаваць свае сілы ў трэнажорнай зале і крыху паіграць на музычных інструментах у рэпетыцыйным пакоі гурта "Ave". Пасля агляду семінарыі было адбылося чаяванне, дзе хлопцы маглі пагутарыць з кс. Андрэем Лішко (прэфектам семінарыі) і клерыкамі.

 

Паводле Seminarium Grodnensis