Skip to main content

Ва ўспамін св. Лукі ў Гродне адбылася св. Імша ў інтэнцыі медыкаў

медык18 кастрычніка ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася св. Імша ў інтэнцыі медыкаў Гродзеншчыны. Ужо стала традыцыяй, што ў дзень літургічнага ўспаміну св. Лукі - апекуна ўсіх медыкаў, ардынарый гродзенскай дыяцэзіі кс. бп. Аляксандр Кашкевіч сустракаецца з працаўнікамі медыцынскіх устаноў г. Гродна.

 

 

медык

медык 5

медык 4

Падчас Эўхарыстыі пастыр гродзенскага Касцёла падкрэсліў важную ролю прадстаўнікоў дадзенай прафесіі ў абвяшчэнні Евангелля там, дзе святар або свецкі вернік дайсці не можа. Акрамя таго, як было адзначана ў гаміліі, менавіта медыкі-хрысціяне з'яўляюцца тымі першымі "евангельскімі самарыцянамі", якія выходзяць на дапамогу кожнаму, хто яе патрабуе.

медык 2

медык 1

Пасля св. Імшы адбылася сустрэча біскупа Аляксандра з прадстаўнікамі гродзенскага душпастырства службы здароўя імя св. Космы і Дам'яна.

медык 3