Трохдзённыя рэкалекцыі для клерыкаў на пачатак навучальнага года трывалі ў Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Кожны дзень рэкалекцый, якія праводзіў новапрызначаны духоўны айцец кс. Здзіслаў Вэдэр SDB, быў напоўнены духоўнымі практыкаваннямі, якія павінны дапамагці юнакам глыбей пазнаць Бога, саміх сябе і з годнасцю прайсці шлях да святарства. Падрабязнасці глядзіце ў фотарэпартажы.