Skip to main content

"Маліцеся Мне, і Я пачую вас". Моладзь з гродзенскай катэдры падзякавала Богу за летні сезон

ксаверы 1У сераду 26 жніўня моладзь з парафіі імя св. Францішка Ксаверыя на чале з духоўным кіраўніком кс. Паўлам Безляповічам сабралася ў сваёй святыні на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту. Маладыя вернікі зграмадзіліся ў касцёле, каб падзякаваць Госпаду за летні адпачынак і даручыць Яму працу і навуку будучага сезону.

 

 

 

"За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Хрысце Езусе". Мы так рэдка дзякуем Табе, Божа, за Твае вялікія цуды. Мы так шмат просім і так мала дзякуем.

ксаверы 3

З дня ў дзень, сутыкаючыся з чарговай праблемай, мы бяжым да Цябе і просім здзейсніць чарговы цуд. Аздаравіць хворага, накарміць галоднага. Просім, каб прынялі на працу, каб павысілі зарплату, каб на апошнюю пару не прыйшоў выкладчык, каб сесія абыйшла скончылася паспяхова. Так, часам мая малітва гучыць менавіта такім чынам, але ў гэтым няма нічога дрэннага, бо Ты Сам казаў народу свайму: "Маліцеся Мне, і Я пачую вас".

ксаверы 2