Skip to main content

Найстарэйшая ў свеце Біблія ацыфравана і апублікавана ў інтэрнэце

Найстарэйшая ў свеце Біблія зараз даступна на сайце амаль у поўным аб'ёме. Дзякуючы лічбавай тэхналогіі 800 старонак Сінайскага Кодэксу можна ўбачыць у высокім дазволе на сайце www.codexsinaiticus.org. Біблія настолькі старажытная, што навукоўцы не змаглі аднавіць усе яе кнігі, а толькі Стары Запавет.

На працягу чатырох гадоў эксперты Англіі, Расіі, Германіі і Егіпта працавалі над тым, каб апублікаваць здымкі Бібліі анлайн. Кожная з гэтых краін мае частку рукапісу. Нямецкі тэолаг знайшоў манускрыпт ў 1800 годзе ў манастыры Святой Кацярыны ў Сінайскай пустыні ў Егіпце. Пазней частка тэксту была перавезена ў Лейпцыг, Германія, а другая ў Расію, пасля таго, як цар Аляксандр II заплаціў за даследаванні.

У 1930 годзе Расія вырашыла прадаць частку рукапісу Англіі. У выніку нацыянальная бібліятэка краіны мае частку манускрыпта з большасцю старонак. У цяперашні час, дзякуючы інтэрнэту, кожны можа праглядзець старажытны тэкст ў высокай якасці ў любой частцы свету.

Паводле katolik.ru