Skip to main content

Айцы піяры адзначылі Дзень Заступніцтва св. Юзафа Каласанса

jozefЗ нагоды дня ўспаміну св. Юзафа Каласанса, які кожная піярская супольнасць адзначае асаблівым чынам, айцы піяры правялі рэкалекцыі паклікання для хлопцаў з піярскіх парафій. Падчас дзён засяроджання, якія праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, удзельнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу не толькі на св. Юзафе, але і на падмурку кожнага святарскага паклікання - на Дванаццаці Апосталах, разважаючы над іх жыццём і шляхам за Хрыстом.

 

З нагоды ўспаміну св. Юзафа Каласанса жадаем усім айцам піярам заставацца вернымі Езусу Хрысту і ўзбагачаць свой ордэн новымі шматлікімі пакліканнямі.

а. Віталій Слука SP