Skip to main content

"Хопіць толькі Бога". У Шчучыне прайшлі "Канікулы з Богам"

кан 6Кожнае лета найбольш чаканым момантам для дзяцей і моладзі з парафіі ў Шчучыне з'яўляюцца "Канікулы з Богам," арганізаваныя айцамі-піярамі, якія служаць у парафіі. Штогод гэтая сустрэча збірае больш за паўтысячы маладых вернікаў.

Сёлетнія мерапрыемствы праходзілі з 16 па 23 жніўня і былі прысвечаныя апякунцы шчучынскай парафіі св. Тэрэзе Авільскай з нагоды 500-годдзя з дня яе нараджэння. Сцэнкі і пантамімы, якія кожны дзень падрыхтоўвала старэйшая моладзь, дапамаглі дзецям лепш пазнаць жыццё і плёны працы, якія пакінула пасля сябе святая. Дэвізам сёлетняга адпачынку сталі словы св. Тэрэзы: "Хопіць толькі Бога".

кан 8

кан 7

кан 4

кан 2

Традыцыйна дзень канікул з Богам пачынаецца з малітвы і спеву рэлігійных песень. Затым праходзяць розныя сустрэчы ў групах, якія запланавала старэйшая моладзь. Кожны дзень нясе ў сабе штосьці асаблівае. Напрыклад, ёсць дзень прысвечаны толькі спартыўным гульням, ёсць дзень, калі ўдзельнікі могуць вылучыцца рознымі талентамі і г д. Штодня існавала магчымасць навучыцца інтэграцыйным танцам, а на заканчэнне кожны атрымліваў салодкі падарунак. Падчас сёлетніх канікул адбыўся таксама канцэрт музычнага гурта "Open" з Гродна.

кан 1

кан 3

кан 5

кан 10

кан 9

Тэкст. а. Віталій Слука

Фота: Анастасія  Ясюкевіч і Сяргей Хільмановіч

Больш фотаздымкаў можна паглядзець па спасылцы