Skip to main content

"Я праслаўляю Цябе, Хрыстос". Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі дала сведчанне веры на вуліцах Гродна

praslaulenne 2Увечары 17 жніўня моладзь з парафій нашай дыяцэзіі сабралася на цэнтральнай вуліцы г. Гродна, каб праслаўляць Бога спевамі і танцамі. Усяго пад універмаг "Нёман" на вул. Савецкую прыйшло каля 30 чалавек, некаторыя са сваімі музычнымі інструментамі, некаторыя з вывучанымі танцавальнымі рухамі, а некаторыя проста з добрым настроем; да выступаючых далучыліся таксама айцы-францішкане, што ішлі міма. Каля маладых вернікаў спыняліся мінакі, якія з цікавасцю назіралі за тым, што адбывалася, і нават падтанцоўвалі. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы.

Фота: Вольга Сяліцкая