Нямецкі футбольны клуб “Баварыя” перадаў Францішку чэк на адзін мільён еўра. Святы Айцец сам можа вырашыць, на які дабрачынны праект будзе прызначана гэта сума, паведамілі ў самім клубе. Чэк перадаў прэфекту Папскага дома, арцыбіскупу Георгу Генсвайну, прэзідэнт “Баварыі” Карл-Хайнц Руменінге перад матчам з Рэалам, які прайшоў нядаўна ў Мюнхене і скончыўся для нямецкай каманды перамогай 1:0.
Арцыбіскуп Генсвайн пераказаў прывітанне ад Папы і сардэчнае “аддзяч Божа” пасля нечаканага падарунка. У інтэрв’ю нямецкай газеце “Tageszeitung” ён таксама прызнаўся, што на працягу доўгага часу з’яўляецца заўзятым прыхільнікам “Баварыі”.
У кастрычніку 2014 г. Францішак прыняў спартсменаў і супрацоўнікаў мюнхенскай “Баварыі” на аўдыенцыі ў Ватыкане. Тады госці паабяцалі, што з даходаў ад таварыскіх матчаў перададуць мільён еўра на дабрачыннасць.
Паводле Ватыканскага радыё