Мусульмане з канадскага горада Міссіссога ахвяравалі 5000 даляраў на аднаўленне мясцовай каталіцкай царквы, пасля нападу на яе вандалаў, паведамляе The Star.
На працягу аднаго тыдня на храм святой Кацярыны Сіенскай было здзейснена два напады. У адзін з вечароў у царкву пракраўся чалавек, які разарваў Святое Пісанне, раскідаў кнігі і разграміў храм. Праз некалькі дзён вандалы аблілі фарбай фігуру Хрыста, адбілі рукі і распісалі будынак найблізкай школы. Шкода склала больш за 10 000 долараў.
Даведаўшыся аб гэтых інцыдэнтах, імам мясцовага мусульманскага цэнтра Хамід Слім вырашыў дапамагчы каталікам. Ён пагутарыў з пробашчам парафіі, які паказаў яму запіс з камеры відэаназірання. «Гэта была жудасная сцэна. Хлопец, вырываў старонкі Бібліі, зламаў алтар, зкінуў крыж», - сказаў імам. - «Калі я ўбачыў гэта, то падумаў, што гэта было ганебна. Гэта было проста няправільна».
Хамід Слім распавёў пра ўбачанае сваім парафіянам, і на працягу аднаго дня яны сабралі 5000 даляраў на аднаўленне каталіцкай царквы. «Дабрачыннасць нікога не дыскрымінуе, нікога не выключае. Гэта акт, які будзе ўзнагароджаны. І не мае значэння, хто з'яўляецца атрымальнікам нашага ахвяравання», - сказаў імам Хамід Слім.
Перадаючы ахвяраванні каталіцкай парафіі, імам падкрэсліў, што яго абшчына была рада дапамагчы, і так паступіў бы кожны мусульманін. Падзякаваўшы імаму, настаяцель царквы а. Каміла Ландо сказаў, што гэта прыгожы і шчодры жэст. «Гэта таксама акт даверу і разумення. Мы жывем тут разам. Захоўваючы нашу веру, мы павінны шанаваць і паважаць людзей іншых веравызнанняў », - адзначыў святар.
Паводле Gaudete.ru