Skip to main content

У ВДС адбыўся дзень засяроджання святароў

DSC 024630 чэрвеня ў будынку Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для святароў Гродзенскага рэгіёну, падчас якога былі выбраны новыя дэканы дэканату: Гродна-Захад, Гродна-Усход, В. Бераставіца, Ваўкавыск, Масты і Сапоцкіна.

 

 

DSC 0196

DSC 0228

DSC 0230

Імі сталі:

кс. Ян Рушніцкі, пробашч парафіі св. Станіслава Біскупа і Максыміліяна Кольбэ ў Каробчыцах (дэканат Гродна-Захад);

кс. Павел Шанчук, пробашч парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы (дэканат Гродна-Усход);

кс. Алег Дуль, пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат);

айцец Вальдэмар Слота, пробашч парафіі Перамянення Гасподняга ў В. Бераставіцы (дэканат В. Бераставіца);

кс. Віктар Ханька, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (дэканат Масты);

кс. Антоні Абухоўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця НМП і св. Юзафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Сапоцкінскі дэканат).