Skip to main content

Гродзенская дыяцэзія атрымала новых святароў

727 чэрвеня падчас урачыстай св. Імшы ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя 3 дыяканаў (Юрый Садоўскі, Віталь Пяткевіч, Дзмітрый Папенюк) атрымалі святарскія пасвячэнні з рук ксяндза біскупа Аляксакндра Кашкевіча. На ўрачыстасць прыбылі святары, выкладчыкі і выхавацелі ВДС, алюмны, манаскія сёстры, сем’і ксяндзоў новапрэзбітэраў, а таксама шматлікія вернікі.

На пачатку св. Імшы кс. рэктар Раман Рачко прадставіў кандыдатаў да паслугі прэзбітэрату галоўнаму цэлебранту св. Імшы Яго Эксцэленцыі біскупу Аляксандру Кашкевічу.

Пасля гаміліі кандыдаты перад іерархам выразілі сваю волю прыняць святарства разам з абавязкамі, якія з яго вынікаюць, абяцаючы пашану і паслухмянасць свайму біскупу.

На заканчэнне св. Імшы новапрэзбітэры падзякавалі за атрыманыя ласкі, падзякавалі тым, хто прымаў удзел у іх духоўнай фармацыі, падрыхтоўцы да святарства і даваў прыклад сваёй веры.

Пасля набажэнства блізкія новапасвечаных святароў звярнуліся да іх з віншаваннямі і пажадалі моцнай веры, нястомленага ўзрастання ў ёй і шчырага сведчання любові да Бога і бліжняга.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая