Папская рада па душпастырству сям'і цалкам падтрымала дэманстрацыю супраць гендэрнага выхавання ў італьянскіх школах. Маніфестацыя адбудзецца ў наступную суботу 20 чэрвеня ў 15:30 на рымскай плошчы Сан-Джавані-ін-Латэрана, а яе арганізатарам выступіў Камітэт па абароне дзяцей ад гендэрнай ідэалогіі.
У паведамленні, падпісаным прэзідэнтам Папскай рады па душпастырству сям'і монс. Вінчэнца Пальей, гаворыцца аб увазе Папы Францішка да пытанняў сям'і, асноўнай ячэйкі грамадства. Таксама і ў мінулую нядзелю з нагоды малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец яшчэ раз падкрэсліў аб небяспецы гендэрнай «ідэалагічнай каланізацыі» ў школах.
Паводле Ватыканскага радыё