6 чэрвеня прыкладна а 15:30 гадзін на 50-м годзе жыцця адышоў да Пана ксёндз Ян Занеўскі, шматгадовы пробашч парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.
Просім аб малітве за кс. Яна і павядамляем, што ў панядзелак 8 чэрвеня цела памерлага святара будзе выстаўлена ў парафіяльным касцёле ў Квасоўцы. Пасля гэтага а 19 гадзіне будзе цэлебравацца св. Імша ў яго інтэнцыі.
Святая Імша і пахаванне святара адбудзецца ў сераду 10 чэрвеня ў 11 гадзін.
Божа, Ты паклікаў святароў да сваёй службы і ўчыніў іх пастырамі нашых душаў. Аддаем Табе ў апеку памерлага кс. Яна Занеўскага, які пры жыцці вёў людзей да Цябе. Выслухай нашу малітву і дай яму шчасце ў небе разам з усімі Апосталамі. Амэн.
Некралог
Спачылы святар нарадзіўся 29 лістапада 1965 г. у мясцовасці Заневічы з бацькоў Тадэвуша і Тэрэзы Занеўскіх. У тым жа годзе быў ахрышчаны кс. Мацяеўскім у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата ў Заневічах. У 1973-1983 гг. вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Луцкаўляны, пасл чаго скончыў будаўнічы тэхнікум у Гродне.
15 жніўня 1986 г. з рук біскупа Цакулса ў Санктуарыі Божай Маці Аглонскуай у Латвіі прыняў сакрамэнт канфірмацыі, а у перыяд 1986-1991 гг. навучаўся ў Вышэйшай Метрапалітальнай Семінарыі Святога Тамаша Аквінскага ў Рызе (Латвія).
26 мая 1990 г. прыняў пасвячэнне ў сан дыякана ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук кс. арцыбіскупа Франчэска Коласуонно, Апостальскага Дэлегата ў СССР з інкардынацыяй у Мінскую Дыяцэзію для католікаў у Беларусі. Праз год 19 мая ў Базіліцы Меншай Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыняў пасвячэнне з рук кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прызначаннага тады Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі з Расійскай Федэрацыі.
У 1991-1994 гг. кс. Ян быў капеланам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама выконваў абавязкі канцлера курыі Рыма-каталіцкай Адміністратуры і вікарыя парафіі св. Людовіка ў Маскве. У 1995-1997 гг. навучаўся ў Папскім Універсытэце на Латэране на Катэдры Кананічнага Права. Пасля яго заканчэння атрымаў вучоную ступень ліцэнціята кананічнага права. У 1997-2000 гг. выконываў пастырскае служэнне ў якасці адміністратара парафіі св. апосталаў Пятра і Паўла ў Ружанцы каля Шчучына.
Са жніўня 2000 г. да дня смерці выконваў абавязкі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы з абслугоўваннем вернікаў у вёсцы Свіслач, дзе разам з парафіянамі пабудаваў філіяльны касцёл пн. Божай Міласэрнасці. Адначасова з пастырскім служэннем злучаў выконванне ўскладзеных на яго абавязкаў па касцёльнаму судаводству Гродзенскай дыяцэзіі: з 1997 г. на пасадзе суддзі Міждыяцэзіяльнага Касцёльнага Суда ў Гродне, у 2000-2005 гг. на пасадзе Біскупскага Вікарыя (афіцыяла) Міждыяцэзіяльнага Суда I Інстанцыі ў Гродне.
У 2013 г. быў прызначаны адказным па справах катэхізацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. З 2012 г. быў віцэ-дэканам і катэхетычным візітатарам Дэканата Гродна-Захад.