Таксама ў гэтым годзе Касцёл адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай. Сёлетнія Марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў - «Марыя - прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.
Праграма ўжо зацверджаная аргкамітэтам на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, паведамляе catholic.by.
Праграма:
3 ліпеня, (пятніца)
13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
17.00 — Гурт «Рыбы» — евангелізацыйная праграма
18.00 — Святая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20.30 — марыйныя Нешпары
21.30 — рахунак сумлення
22.30 — даклад на тэму «Год кансэкраванага жыцця»
23.00 — падрыхтоўка да св. Імшы
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
24.00 — Святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
4 ліпеня, (субота)
02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку.
02.00 — Святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду.
03.00 — Рэха фестывалю «Magnificat»: паказ фільмаў
04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 — Святая Імша перад абразом Маці Божай
08.30 — Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
10.00 — даклад з нагоды 50-годдзя ІІ Ватыканскага Сабору
11.00 — Святая Імша, якую ўзначаліць Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
(Магчымы змены і дапаўненні)
Паводле Katolik-Gomel.by