Skip to main content

У Гродне адзначылі V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

 1V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці завяршыўся. Другая палова дня азнаменавалася супольнай св. Імшой, якую ўзначаліў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, чарговымі забавамі і cюрпрызам на заканчэнне.

 

 

 

Гамілію падчас св. Імшы прачытаў ксёндз Раман Катлімоўскі, які заклікаў дзяцей кожны дзень імкнуцца да сустрэчы з Езусам і прасіць Яго аб ласцы мудрасці, радасці і любові да бліжняга.

 11

 5

Пасля св.Імшы бікуп Аляксандр падзякаваў усім прысутным за супольнае перажыванне свята, а дзеці атрымалі салодкія падарункі ад арганізатараў мерапрыемства.

 22

Якія ўражанні пакінуў V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, расказваюць нашаму парталу прадстаўніцы маленькіх вернікаў і іх апякуноў.

 18

 Ангеліна Міндзялевіч,11 гадоў, парафія Гродна-Аўгустувак

- Мне вельмі спадабалася танцаваць са смурфамі, таксама вельмі цікава было назіраць за фокусамі, яны мяне сапраўды азадачылі. А ўвогуле хачу падзякаваць Пану Богу за цёплае надвор’е, якое стаяла ўвесь дзень, за тое, што Ён зрабіў нам такі цудоўны падарунак.

 

 

 

 

  

Вікторыя Гомза, апякун 19

- На самой справе такія мерапрыемствы вельмі патрэбныя, таму што дзеці пазнаюць Бога менавіта праз гульні, забавы, праз кантакт адно з адным...Для таго, каб дзеці правільна развіваліся ў сваім пакліканні, вельмі важна, каб яны прымалі ўдзел у падобных мерапрыемствах.

Канешне, хачу падзякаваць арганізатарaм, вельмі парадавалі і дзяцей, і дарослых.

А мне ўвогуле больш за ўсё спадабаўся батут!

 

 

 

 

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая